6 - 7 траўня ўзгадаем падзеі ХІХ ст. Перад вашымі вачыма паўстануць ваяры часоў эпохі Напалеона. “Апошняя прыгожая вайна” – такую назву падзеі 1812 года нярэдка можна пачуць. Знешні выгляд ваяроў і праўда быў яскравым і вытанчаным.
У суботу і нядзелю вас чакаюць дэманстрацыя дзеянняў пяхоты і кавалерыі, расповеды пра зброю і рыштунак. Акрамя гэтага, не забудземся пра грацыёзныя танцы таго часу, якім зможа навучыцца кожны.
Праграма 6 траўня*:
12.00 – аглядная экскурсія - знаёмства з гісторыяй маёнтка і традыцыйнымі беларускімі рамёствамі;
12.00 – пачатак дзеяння паходнага ваеннага лагера;
13.00 – прадстаўленне гусар;
13.30 – расповед пра рыштунак ваяроў і іх зброю;
14.00 – дэманстрацыя вершніка: сядлоўка, каманды вярхом;
15.30 – інтэрактыў з гледачамі: побыт ваяроў, гатаванне і частаванне стравамі паходнага лагера;
16.00 – расповед пра гусарскі мундзір;
16.30 – дэманстрацыя вершніка: сядлоўка, каманды вярхом.
Самыя актыўныя гледачы атрымаюць памятныя атэстаты – падцверджанне ведаў гусарскай службы.
Праграма 7 траўня*:
12.00 – аглядная экскурсія - знаёмства з гісторыяй маёнтка і традыцыйнымі беларускімі рамёствамі;
12.00 – пачатак дзеяння паходнага ваеннага лагера;
13.00 – вітанне ваяроў са складу французскага войска. Дэманстрацыя страявой падрыхтоўкі;
13.30 – расповед пра рыштунак і зброю ваяроў французскай арміі.
14.00 – майстар-клас па танцах ХІХ ст;
14.30 – прадстаўленне гусар;
15.00 – расповед пра рыштунак ваяроў і іх зброю;
15.30 – дэманстрацыя вершніка: сядлоўка, каманды вярхом;
16.00 – дэманстрацыя страявой падрыхтоўкі;
16.30 – расповед пра рыштунак і зброю ваяроў французскай арміі.
17.00 – майстар-клас па танцах ХІХ ст;
* у праграме магчымыя змены.
Уваходны квіток на тэрыторыю комплексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 20 руб.
Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацыяльных сетак.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64, +375 (33) 357-77-64