"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Тэматычныя выходныя - Першая сусветная вайна

 

 

Першая сусветная вайна – падзея, якая змяніла ўвесь свет. Яе маштабы і наступствы перасягнулі ўсе ваенныя дзеі ў гісторыі чалавецтва.

Гэтая вайна моцна закранула нашу краіну. Праз яе тэрыторыю праходзіў Заходні фронт, які трымаўся больш за два гады. А гэта быў самы магутны, насычаны войскамі фронт – паўтара мільёна чалавек.
Як выглядаў рыштунак ваяроў тых гадоў і іх зброя вы зможаце даведацца, калі завітаеце да нас. Таксама вы пабачыце шпітальную палатку і сапраўдныя медыцынскія інструменты, пазнаёміцеся і з модай тых часоў.

 

 

  • Праграмма 8 траўня*:

    12.00 – аглядная экскурсія - знаёмства з гісторыяй маёнтка і традыцыйнымі беларускімі рамёствамі.

    Ад 12.00 па 17.00 будуць дзейнічаць тэматычныя інтэрактыўныя кропкі:
    - ваенны шпіталь;
  • - тэматычныя фотазона;
  • - выстава зброі і адзення тых гадоў;
  • - афіцэрскі сход.

    А 15.00 - музыка ХХ ст. у выкананні скрыпкі.

    Таксама вас чакаюць інтэрактыўныя лекцыі пра форму і рыштунак ваяроў часоў Першай сусветнай вайны.
    * у праграме магчымыя змены.


  •  Уваходны квіток на тэрыторыю комплексу:
    - да 7 гадоў – бясплатна,
    - з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
    - ад 18 гадоў – 20 руб.

    Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацыяльных сетак. 

    Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64, +375 (33) 357-77-64