Працягваем вандроўку па эпохах. І наступны прыпынак – эпоха Сярэднявечча. Бойкі ваяроў, знаёмства з іх рыштункам і зброяй, майстар-класы. І ўсё гэта ў атмасферы сярэднявечнага гарадзішча.
Праграма 20-21 траўня *:
12.00 – аглядная экскурсія - знаёмства з гісторыяй маёнтка і традыцыйнымі беларускімі рамёствамі;
13.00 – расповед пра зброю і даспехі;
13.30 – рэканструкцыя рыцарскага бою: бугурты, двубоі;
14.00 – майстар-класс па сярэднявечных танцах;
14.30 – баі на мяккай бяспечнай зброі з удзелам гледачоў;
15.00 – майстар-класс па сыраварэнню;
15.00 – расповед пра зброю і даспехі;
15.30 – рэканструкцыя рыцарскага бою: бугурты, двубоі;
16.00 – майстар-класс па сярэднявечных танцах;
16.30 – баі на мяккай бяспечнай зброі з удзелам гледачоў;
17.00 – сярэднявечная музыка ў жывым выкананні.
* у праграме магчымыя змены.
Уваходны квіток на тэрыторыю комплексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 20 руб.
Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацыяльных сетак.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64, +375 (33) 357-77-64