Распачынаем шэраг тэматычных выходных. Дукорскі маёнтак, які вядомы з 18 ст., - сапраўдны помнік шляхецкай культуры, таму мы перш-наперш хочам распавесці вам пра гэты перыяд нашай гісторыі.
У гэтыя выходныя вы пачуеце музыку тых часоў, навучыцеся танцаваць шляхецкія танцы, пазнаёміцеся з галоўнымі заняткамі шляхцічаў.
Праграма 30 красавіка і 1 мая:
12.00 – аглядная экскурсія - знаёмства з гісторыяй маёнтка і традыцыйнымі беларускімі рамёствамі;
13.00 – інтэрактыўная тэатральная замалёўка з шляхецкага побыту-жыцця, шляхецкія забаўкі;
13.30 – сярэднявечная музыка ў жывым выкананні;
14.00 – інтэрактыў з гледачом: тэатральная замалёўка, збройная навука;
14.00 – паказ спектакля “Пан Твардоўскі” у традыцыйным лялечным тэатры Батлейка;
14.30 – майстар-клас па сярэднявечных шляхецкіх танцах у суправажэнні жывой музыкі;
15.00 – інтэрактыўная тэатральная замалёўка з шляхецкага побыту-жыцця, шляхецкія забаўкі;
15.00 – ваярскі шляхецкі турнір (толькі 30.04);
15.00 – музычныя творы беларускіх кампазітараў 18-19 стст. у выкананні фартэпіяна і скрыпкі (толькі 01.05);
15.30 – сярэднявечная музыка ў жывым выкананні;
16.00 – інтэрактыў з гледачом: тэатральная замалёўка, збройная навука;
16.00 – паказ спектакля “Пан Твардоўскі” у традыцыйным лялечным тэатры Батлейка;
16.30 – майстар-клас па сярэднявечных шляхецкіх танцах у суправажэнні жывой музыкі.
Уваходны квіток на тэрыторыю комплексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 20 руб.
Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацыяльных сетак.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64