Паважаныя госці, да канца красавіка музейны комплекс "Дукорскі маёнтак" працуе штодзённа, без выходных!
Самы час планаваць невялічкую вандроўку ў Дукорскі маёнтак разам з роднымі і блізкімі. Тым больш у нас можна знайсці забаўкі на любы густ і для любога ўзросту.
З 22 па 25 красавіка прапануем далучыцца да агляднай экскурсіі па Дукорскім маёнтку, пачатак а 12 гадзіне! Даведаемся разам пра гісторыю маёнтка і пазнаёмімся з традыцыйнымі беларускімі рамёствамі на ўласныя вочы.
Акрамя таго можна самайстойна наведаць браму, заасад, выставу рэтра-аўтамабіляў, дуб жаданняў, сярэднявечнае гарадзішча, паляну казак і іншае. Распачаўся сезон актыўнага адпачынку: вяровачны гарадок і гістарычны цір ужо ва ўсю працуюсь для вас.
Карацей кажучы, чакаем усіх і кожнага. Будзем далучацца да роднай гісторыі і прымаць сонечныя ванны, гуляючы па старажытным дукорскім парку.
Уваходны квіток на тэрыторыю комплексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 20 руб.
Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацыяльных сетак.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64, +375 (33) 357-77-64.