"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Вялікдзень - 2026

Вялікдзень у Дукорскім маёнтку, як нагода правесці цёплы дзень разам з блізкімі: 5 і 12 красавіка.

Першых наведнікаў чакае частаванне велікоднымі булкамі і яйкамі, крафтавай гарэлкай ды віном.

А яшчэ шэраг адмысловых заняткаў:
- роспіс свісцёлак;
- стварэнне велікоднай свечкі, выцінанкі і святочнай кветкі;
- традыцыйныя танцы.

У 12:00 і 15:00 запрашаем на зборную экскурсію па музеі і рамесных майстэрнях.

 

Кошт білетаў:
Дарослыя - 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.

Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак. Проста пакажы падпіску касіру.