10-11 жніўня вас чакаюць ваярскія турніры, майстар-класы ад рамеснікаў, конныя выступленні, штурм гарадзішча, шмат пляцовак, актыўнасці для дарослых і дзяцей! Атмасфера сярэднявечнага гарадзішча на беразе ракі ўсяго ў 30 км. ад Мінска.
Інфармацыя пра трансфер і палатачны лагер ніжэй. Купіць квіток анлайн.
Праграма 10.08:
12.00 – адкрыццё мерапрыемства.
12.30 – вітанні клубаў гістарычнай рэканструкцыі.
13.00 – турнір адзіночны на трох відах зброі.
14.00 – экскурсія па сярэднявечным гарадзішчы.
14.30 – лучны турнір.
15.00 – выступ клуба “Шатландская пяхота”.
15.30 – экскурсія пра строі ранняга Сярэднявечча.
16.00 – турнір тры на тры і пяць на пяць.
17.30 – лучны турнір.
18.00 – выступ клуба “Шатландская пяхота”.
18.30 – ваярскі турнір на суліцах.
19.30 – экскурсія пра зброю і даспехі часоў ранняга Сярэднявечча.
20.00 – штурм сярэднявечнага гарадзішча.
21.00 – танцы з агнём “Ketri”. Фінал.
Уваход на тэрыторыю комплекса да 20.30.
Праграма 11.08:
11.00 – адкрыццё мерапрыемства.
11.20 – лучны турнір.
12.00 – турнір “Захват сцяга”.
13.00 – выступ коннага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Залатая шпора”.
14.00 – выступ клуба “Шатландская пяхота”.
14.30 – турнір: “кола Одзіна”, “кола Локі”.
15.30 – узнагароджанне пераможцаў турніраў.
16.00 – экскурсія па сярэднявечым гарадзішчы.
16.30 – выступ клуба “Шатландская пяхота”.
17.00 – выступ коннага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Залатая шпора”.
10 і 11 жніўня:
Лагер рэканструктараў:
12.00 / 14.00 / 16.00 / 18.00 - экскурсіі пра ваярскія паходныя лагеры, зброю, быт, старадаўнюю кухню.
13.00 / 15.00 / 17.00 - майстар-класс па танцах IX ст.
12.00 – 19.00 – пляцоўка калектыва “Ketri”.
12.00 – 19.00 – лагер клуба “Шатландская пяхота”.
*у праграме магчымы змены
Арганізуем палатачны лагер.
Выдзеленая пад палатачны лагер пляцоўка абсталявана туалетамі, тэхнічнай вадой і сметнікамі.
Звяртаем увагу, што мы не даем палаткі і арэндаваць іх на месцы будзе немагчыма!
Правілы палатачнага лагера:
- вогнішчы строга забаронены;
- дазваляецца агонь ў вашых мангалах (дровы і вугаль можна купіць на месцы: звязак дроў - 10 рублёў, вугаль (3 кг.) - 10 рублёў);
- паважаем суседзяў: шум на тэрыторыі лагера дазволены да 23:00.
Экалагічны збор з аднаго намёта - 10 рублёў, пры ўмове знаходжання на адным палатачным месцы (3*2 метры).
ТРАНСФЕР на фэст «Задора»
ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ.
Без яго ладдзя не паплыве.
10.08. (СУБОТА): Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) - Дукорскі маёнтак. Час адпраўлення: 11:00, 12:00.
Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»). Час адпраўлення: 21:00, 22:00.
11.08. (НЯДЗЕЛЯ): Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) - Дукорскі маёнтак. Час адпраўлення: 10:00, 11:00.
Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*). Час адпраўлення: 18:00, 19:00.
Кошт праезду з чалавека ў адзін бок: 7 беларускіх рублёў.
УВАГА Бронь на 10.08. прымаецца да 09.08. 23:00. Бронь на 11.08. прымаецца да 10.08. 22:00. БРОНЬ (званкі не прымаюцца, толькі тэкстам): Viber, +375(29)164-94-40, імя, колькасць месцаў, час і месца адпраўлення.
*БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ Геалакацыя прыпынка - 53.860933147404474, 27.676000011051304. З гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку. Вас будуць чакаць мікрааўтобусы з надпісам «ДУКОРСКІ МАЁНТАК».
Час працы аб’ектаў Дукорскага маёнтка 10 жніўня.
КАСА 10:00 – 20:30
КРОПКІ ХАРЧАВАННЯ Карчма – НЕ ПРАЦУЕ, Кафэ “Страўня”, летні бар “Шынок”: 10:00-21:00 Цягам дня будуць працаваць дадатковыя фудкорты і рамесныя лаўкі
АКТЫЎНАСЦІ Вяровачны гарадок: 11:00-20:00. Цір: 11:00-20:30. Пракат лодак і катамаранаў: 11.00-19:20. Катанне на конях: 11:00-20:30.
Час працы аб’ектаў Дукорскага маёнтка 11 жніўня.
КАСА 10:00 – 18:30
КРОПКІ ХАРЧАВАННЯ Карчма – НЕ ПРАЦУЕ Кафэ “Страўня”, летні бар “Шынок”: 10.00-19.00 Цягам дня будуць працаваць дадатковыя фудкорты і рамесныя лаўкі
АКТЫЎНАСЦІ Вяровачны гарадок: 11:00-18:00. Цір: 11:00-18:30. Пракат лодак і катамаранаў: 11:00-18:30. Катанне на конях: 11:00-18:30.
Кошт квіткоў:
2 дні фэста (10.08-11.08):
- дарослыя - 55 рублёў;
- дзеці 7-18 год - 25 рублёў;
- дзеці да 7 год - бясплатна.
10.08 (субота):
- дарослыя - 40 рублёў;
- дзеці 7-18 год - 15 рублёў;
- дзеці да 7 год бясплатна.
11.08 (нядзеля):
- дарослыя - 30 рублёў;
- дзеці 7-18 год - 15 рублёў;
- дзеці да 7 год бясплатна.
Інфармацыйныя партнёры фэста - radiomir.by і energyfm.by
Даведкі: +375 (44) 707 77 64; +375 (33) 357 77 64.