"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Колядная программа" Проказы Трескуна в Дукорском маёнтке "

Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» шчыра запрашае
дзяцей і дарослых на калядную праграму
Шкодніцтвы Траскуна на Дукорскім маёнтку "

 

Каляды – гэта свята, якое ўвесь хрысціянскі свет чакае з асаблівай радасцю і стараецца сустрэць найбольш урачыста. Зімовы дзед-гарэза Траскун пужае ўсіх трэскам марозу, але ў нас на маёнтку можна яго не толькі пачуць, але яшчэ і ўбачыць!

 

Праграма святочнай экскурсіі ўключае*:

  • Сустрэчу экскурсаводамі-аніматарамі ў касцюмах
  • інтэрактыўны міні-блок з Траскуном;
  • Катанне на брычцы;
  • Адзіны ў Беларусі перакулены дом;
  • Традыцыйны батлеечны спектакль «Батлеем»;
  • Рухомыя забавы з Траскуном;
  • Майстар-клас па старадаўніх танцах;
  • Наведванне рамесных майстэрняў – кузня, ганчарная майстэрня, лялечная, майстэрня васковых свечак;
  • Пачастунак;
  • Падарункі ад Траскуна кожнаму ўдзельніку *.

 

Кошт дзіцячай праграмы на 1 чалавека – 17 руб.

Кошт дарослай праграмы на 1 чалавека – 20 руб.

Таксама ёсць магчымасць замовы транспарту! (Кошт транспарту абмяркоўваецца асобна)

 

На працягу ўсёй праграмы гурт суправаджае экскурсавод-аніматар, а таксама большая колькасць блокаў праходзіць з удзельніцтвам міфічнага персанажа Траскун.

* Парадак правядзення праграмы можа змяняцца, але гэта не перашкодзіць асноўнай думцы праграмы.

* У праграму дарослай экскурсіі не ўваходзіць падарунак.

 

Святкуйце разам з намі!

Кантактныя тэлефоны:

+375333577764 (Адміністратар комплексу)

+375447077764 (Адміністратар комплексу)

Дадатковы тэлефон:

+375333574764