17 і 18 лютага чакаем усіх закаханых адзначыць цудоўнае свята і насалодзіцца рамантычнай атмасферай у гістарычным месцы!
Вас чакае*:
12:00-12:30 - анімацыйная экскурсія з урачыстай сустрэчай "Закаханая нявеста"
12:30-13:15 - лекцыя-квіз "Любоўныя стасункі беларусаў: ад Сярэднявечча ў сучаснасць"
13:15-13:45 - лучны цір Купідона для ўсіх ахвотных
13:45-14:30 - знаёмства з музычнай і танцавальнай культурай продкаў: парныя танцы ў тэорыі і на практыцы
14:30 - майстар-класы па вырабе любоўнай паштоўкі з выцінанкай і аздабленні імбірнага перніка**
15:30 - спальванне "Сэрца развітання". Цягам дня пакідайце ў ім паперачкі з жаданнем або непатрэбныя рэчы з мінулых стасункаў.
УВАГА 17-18 лютага аглядная экскурсія па музеі і вуліцы майстроў пачынаецца з плошчы ў 15:30.
Кожны госць пры ўваходзе атрымлівае стужку з валянцінкай, якую можна павязаць на Дуб жаданняў дзеля ажыццяўлення запаветных мар.
З 11.00 да 13.00, а таксама з 14.00 да 16.00 – прагляд фільмаў на тэму любові і кахання ў розных праявах (музей, першы паверх).
- *у праграме магчымыя змены.
** колькасць месцаў абмежаваная. Удзел ажыццяўляецца па жывой чарзе. Папярэдні запіс не патрэбен.
- Уваходны квіток на тэрыторыю комлпексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 20 руб.
Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацыяльных сетак.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64, +375 (33) 357-77-64.