"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Калядная экскурсія для ўсіх жадаючых!

Вашыя любімыя і доўгачаканыя героі Каляд вяртаюцца: Каза, Чорт, Дзед і Баба неверагодна сумуюць без любімых госцейкаў. Надыйшоў час збірання цукерак, але для гэтага спатрэбіцца прайсці шэраг традыцыйных выпрабаванняў і, канешне, патанчыць-паспяваць. Толькі такія Каляды адпавядаюць высокаму ўзроўню дукорскіх калядоўшчыкаў.

 

Сустракаемся 16, 17, 23, 25, 30 снежня, 2, 6, 7, 13, 14 студзеня ў Дукорскім маёнтку.

 

 

13-14 студзеня прапануем ўсім жадаючым:

 

12.00 - аглядная экскурсія па музеі і вуліцы майстроў;

13.30 - майстар-клас* па роспісе імбірнага перніка (кафэ "Карчма");

14.00 - майстар-клас* па стварэнні паштоўкі з выцінанкай (кафэ "Карчма");

14.30 - майстар-клас* па стварэнні тканай лялькі - толькі 13 студзеня (кафэ "Карчма");

14.30 - майстар-клас* па стварэнні саламянай зорачкі - толькі 14 студзеня (кафэ "Карчма");

15.00 - калядная экскурсія для ўсіх жадаючых (збор на плошчы).

 

13.00 - 16.00 - Дукорскі маёнтак наведаюць Дзед Мароз і Снягурка. Яны з задавальннем паслухаюць вашыя святочныя вершы і песні. У адказ яны падзеляцца каляднымі і навагоднімі сакрэтамі ды пачастуюць вас салодкімі гасцінцамі.

 

  • *месцы на майстар-класы абмежаваныя. Удзел па жывой чарзе. Для арганізаваных груп майстар-класы не праводзяцца.

 

 

Папярэдні запіс не патрэбны, удзел уваходзіць у кошт квітка.

 

Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ - бясплатна.

Дзеці 7-18 год - 10 рублёў.

Дарослыя - 20 рублёў.

 

Даведкі: +375(44)707-77-64, +375(33)357-77-64.